- В ролях:
- Роуэн Эткинсон > Зазу
Мэттью Бродерик > Симба
Вупи Голдберг > Шензи
Джереми Айронс > Шрам
- Режиссер: Роджер Аллерс, Роб Минкофф
- Музыка: Ханс Циммер, Элтон Джон (песни)
- Продюсер: Дон Хан
|
У величественного короля Муфасы рождается наследник – львенок Симба. Уже в детстве любознательный малыш становится жертвой интриг своего завистливого дяди Шрама, мечтающего о власти. Симба познает горе утраты, предательство и изгнание, но, в конце концов, обретает верных друзей и находит любимую…
Мои оценки:
какой фильм посмотреть
Дата выхода фильма «Король лев 3D»
- Премьера (когда выйдет в прокат): 15 июня 1994
- Премьера в Беларуси: 22 марта 2012
На языке оригинала: The Lion King
- Кароль леў
- Производство / Прокат: Walt Disney
- Бюджет: $45.0 млн
- Сборы: $328.5 млн
2 премии «Оскар»: лучшая музыка и лучшая песня (Элтон Джон и Тим Райс «Can You Feel The Love Tonight»).
Кіно па-беларуску
Беларусь, бадай, адзіная краіна, дзе шмат хто з карэнных жыхароў не шануе родную мову. Уявіце сабе француза, які скажа: «Французская мова — бедная мова». Суайчыннікі такому французу адкажуць, што ў яго бедны розум. Ніхто не прымушае размаўляць на якой бы там ні было мове. Але ж паважаць яе і цярпіма ставіцца да яе прыхільнікаў — гэта прыкмета нармальнага чалавека. У нас дзве дзяржаўныя мовы, і гэта правільна. Варта ўвесці яшчэ колькі. Бо носьбіт некалькіх моў мае больш развіты інтэлект.
Нам не ўдалося дакладна высветліць, які фільм першым быў перакладзены на беларускую мову. Мабыць, ім стаўся «Прывід у сталёвай масцы». Фільм «Ісус» у такім разе ці не першы дубляваны на беларускую мову.Пачаткам беларускамоўнага відэа можна лічыць 1999 год. У траўні пры Таварыстве Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны (вул. Румянцава, 13) распачаў сваю дзейнасць «Беларускі Відэаклуб» (БВК, сайт: belvidea.cjb.net). Першы ягоны фільм — «Пяты элемент». Тады ж фірма «Сотвар» выпусціла першы мультфільм з беларускім перакладам «Прыгажуня ў сонным лесе». Потым БВК пераклаў фільмы «Страчаны свет: Юрскі парк 2», «Маска», «Адважнае сэрца» (пры канцы 1999 г.), «Матрыца» і «Пан Тадэвуш». «Сотвар» тым часам працягваў выпускаць анімацыйныя стужкі: «Прыгоды Віні Пуха», «Аліса ў краіне цудаў», «Дыназаўр», «Тарзан», «Маленькі Сцюарт», «Гісторыя цацак», «Жыццё жукоў», «Меч у камяні», «Болта» ды інш. Тая ж фірма агучыла мастацкі фільм «Гладыятар». На гэтым, здаецца, гісторыя белвідэа перапынілася.Праз некаторы час за справу ўзялася беларуская тэлевізія, але гэта асобная гаворка.
Пералічаныя фільмы дагэтуль можна купіць на розных выставах. А ці будзе што новенькае? Студыя «МіТ» збіралася выпусціць экранізацыю «Ўладара Пярсцёнкаў». Яны напісалі пераклад, падабралі акцёраў для агучкі, падрыхтавалі да друку адмысловую вокладку, але вырашылі выдаць адразу ўсю трылогію. Так што рэліз адкладзены на няпэўны тэрмін.
«Вольны час» апублікуе на сваім сайце Dol.by уласны пераклад мультфільма «Кароль леў». Можа, калі-небудзь хтосьці зробіць цітры на адпаведным DVD.Пры перакладзе ўзнікла пытанне: ці ёсць увогуле сэнс перакладаць фільмы на беларускую мову, калі самой мовы сёння не відаць? А калі відаць, то ў незразумелым стане: хто як хоча, так і піша. (Дарэчы, гэты артыкул спецыяльна напісаны наркамаўкай, бо тыя, хто не любіць беларускую мову, тарашкевіцу проста ненавідзяць. Лягічна?)І кожны прыдумвае свае назвы. Мы нават спрачаліся з газетай «Наша Ніва» на гэты конт: The Lord of the Rings — гэта «Валадар Кольцаў» ці ўсё ж «Уладар Пярсцёнкаў»? І такіх прыкладаў процьма. Мы вельмі ўдзячныя аднаму кінааматару, які даслаў нам свой пераклад пятай часткі «Зоркавых войнаў» — «Імперыя б’е ў адказ» (параўнайце з папярэднім «Імперыя наносіць удар у адказ»).Спачатку рэформа мовы — а тады ўжо кіно па-беларуску.
P.S. Той, хто думае, што размаўляе па-руску, вельмі і вельмі памыляецца. Беларусы не гавораць па-руску чыста, яны гавораць чыста па-тутэйшаму. Інакш немагчыма. Ну як можна змяніць вымаўленне, якое фармавалася стагоддзямі?! Гэта мы можам не адчуваць розніцы, а рускія чуюць наш акцэнт. Дый будуем сказы мы па-іншаму, не гаворачы ўжо пра скарыстанне выключна беларускіх слоў. Нам прасцей казаць «едзь сюдой», чым «поезжай этой дорогой». Безумоўна, у нас ёсць людзі, якія дасканала ведаюць рускую, нават лепш за саміх рускіх. Але іх жменька, даруйце, «горстка».
14.03.2004
Информация обновлена 07.01.2012 18:21:30
|