Логотип DOL.BY

Мы нашли свою религию — dudeism.

пятница
27 декабря 2024
  • Афиша кинотеатров Минска — что идет в минских кинотеатрах, расписание сеансов
  • L

Отзывы о фильме «Жыве Беларусь!»

Читайте описание фильма Жыве Беларусь! в долбостиле.

fba572bc-5a68-46fc-b9c8-3a8820e34f68
юзер

Ужо адна назва гэтага фільма раскрывае яго ўтрыманне і нагадвае гледачам аб трагічнай сітуацыі на Беларусі.
Заўважна, што цэнарысты фільма не па чутках знаёмыя з ваеннай афарбоўкай беларускай дыктатуры. Галоўны герой з'яўляецца чынам маладых лідэраў Беларусі, якія спрабуюць абараніць сваё чалавечае права на выкарыстанне роднай мовы і выказаць сябе ў музыцы і Інтэрнэце.
Спачатку ствараецца ўражанне, што фільм занадта мільгае нацыянальнай сымболікай, а вайсковыя кадры былі знятыя прама ў Маўзалеі, але гэта добра перадае сутнасць мастацкіх дэкарацый, за якімі хаваецца прапагандысцкая машына беларускіх уладаў.
Фільм закранае вельмі балючыя для беларусаў тэмы - наступствы Чарнобыльскай трагедыі, якая атруціла і забрала жыццё тысячы людзей; тэму «Аднаго кандыдата» і «Добрых галасоў»; выдаткі медыцынскай прафесіі «Напэўна ён проста напіўся - пачакаем», «Збіваць ціск не было загаду» , а таксама - масавае бяспраўе і замбаванне. Для заходняга гледача адкрыццём стануць і метады працы беларускага КДБ, паказаныя са швейцарскай дакладнасцю, і савецкія перажыткі, так характэрныя для «сучаснага» жыцця ў Беларусі, і канфлікт паміж прыхільнікамі і апанентамі сістэмы.
Фільм будзе блізкі моладзі: у ім ёсць драйв рок сцэны і закулісныя інтрыгі, актуальныя тэмы адносін на адлегласці і зваротнага боку папулярнасці. Фільм будзе блізкі палітычным актывістам: у кадр трапляюць вядомыя агітацыйныя ўлёткі, грубыя метады па фальсіфікацыі вынікаў выбараў і нават «Маўклівая акцыя пратэсту» - прычым усё гэта заснавана на рэальных падзеях 2008-2010 гадоў. Фільм будзе блізкі журналістам: раскрыта тэма свабоды слова ў Інтэрнэце і аднапалярнасці дзяржаўных СМІ.
Увесь фільм агучаны на беларускай мове, што не ў апошнюю чаргу перадае дух беларускай самабытнай культуры.
У цэлым стужка сапраўды нагадвае «Адзін дзень з жыцця беларускага актывіста», якой і з'яўляецца па сэнсавым змесце; фільмы такога кшталту, будзь яны мастацкія, альбо дакументальныя - заўсёды будуць выклікаць вострую цікавасць як адбітак часу і набор характэрных для яго сітуацый, так эмацыйна перададзеных беларускімі і польскімі акторамі ў дадзеным выпадку.

Звярніце ўвагу на тое, што нават у фільме - Беларусь трапляе ў фокус сусветнай супольнасці толькі ў перыяд выбараў, якія як правіла суправаджаюцца масавым гвалтам з боку сілавых структур краіны. Менавіта гэты факт цалкам апраўдвае спадзяванні сцэнарыстаў і рэжысэра на пашырэнне аўдыторыі для асвятлення беларускай тэматыкі.
У такім кантэксце «Жыве Беларусь» перастае быць проста назвай і ператвараецца ў кодавае слова выбраных і небезучастных, колькасць якіх можа істотна павялічыцца пасля паказу стужкі на шырокіх экранах.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!


03.04.2013 00:59:33    Оцениваю на 5


Страницы:  1 (всего 1 элемент)

Обратите внимание, отзывы могут отправлять только зарегистрированные и авторизованные пользователи. Воспользуйтесь нижеприведенными ссылками. Спасибо.

Я не аноним! Регистрация


Поиск фильмов

Фильмы дня

КПП

пароль забыт? регистрация

Facebook Twitter Vkontakte

Просто кликните нужную ссылку - и добро пожаловать к нам!

Мы на Facebook